У Сенненскім раёне Віцебскай вобласці з балота паднімаюць рэдкі цяжкі танк

12 ноября 2015

Грандыёзная аперацыя праходзіць у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Дзясяткі спецыялістаў пры дапамозе спецтэхнікі з балота паднімаюць рэдкі цяжкі танк. Меркавана, КВ-1. Месца ўжо даследавалі сапёры, адпампавана некалькі тысяч кубаметраў вады, працу пачынае экскаватар. Падчас Другой сусветнай вайны пад Сянно адбылася найбуйнейшая танкавая бітва. У бітве былі задзейнічаныя каля дзвюх тысяч баявых машын. Месцазнаходжанне танка атрымалася вызначыць дзякуючы аповедам мясцовых жыхароў і архіўным дадзеным.

Аперацыя па ўзняцці танка можа зацягнуцца на некалькі дзён. У далейшым сенсацыйную знаходку плануюць аднавіць. Дарэчы, экспаната такой мадэлі танка няма ні ў адным музеі Беларусі.