Фестываль "Лістапад" прыйдзе ў кожную вобласць Беларусі

2 ноября 2022
Кінамарафон па ўсёй краіне! "Лістапад" прыйдзе ў кожную вобласць Беларусі! У чарзе на культурную асвету, напрыклад, у цэнтральным рэгіёне ўжо 5 райцэнтраў, і спіс будзе папаўняцца. З 4 па 13 лістапада сеансы для кінаэстэтаў пройдуць у Барысаве, Маладзечне, Слуцку, Салігорску і Дзяржынску! 

Увогуле XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль ахопіць больш як 30 населеных пунктаў нашай краіны. У рэгіёнах плануюць паказаць конкурсныя ігравыя карціны, фільмы з пазаконкурснай праграмы, "Залатой калекцыі" і "Лепшыя мультфільмы свету".

 "Лістапад" стартуе 4 лістапада. Сёлета пададзена рэкордная колькасць заявак з усяго свету.