Сёмы раз гандлёвае прадпрыемства са Слуцка адзначана на рэспубліканскай дошцы гонару

20 августа 2014

Сёння гэта не толькі ўнівермаг з двума паверхамі для пакупак, але і дом мэблі, кандытарскі цэх, кафэ, магазіны. Летась тавараабарот прадпрыемства склаў больш за 320 мільярдаў рублёў. За што пакупнікі выбіраюць менавіта гэты гандлёвы цэнтр? Аляксандра Драгун пабывала ў Слуцку.


Дырэктарскую пасаду Наталлі Блахінай даверылі амаль 30 гадоў таму. Акурат праз некалькі гадоў пасля размеркавання ў Слуцк. Прызнаецца, дзелавыя якасці і працаздольнасць яна атрымала ў спадчыну ад сваёй маці - ў мінулым старшыні калгаса.



Купляць з выгадай жыхары горада і раёна прывыклі. У гандлёвым цэнтры праходзяць дні скідак, распрадажы і сезонныя кірмашы. У кожным аддзеле жоўтыя цэннікі заклікаюць да эканомнага шопінгу, а метад самаабслугоўвання спрыяе камфортным пакупкам.


Сёння ўнівермаг - гэта не толькі двухпавярховы гандлёвы цэнтр, але і дом мэблі, кандытарскі цэх, кафэ, харчовыя і нехарчовыя магазіны. Летась тавараабарот прадпрыемства склаў больш за 320 мільярдаў рублёў.


На рэспубліканскай дошцы гонару прадпрыемства забраніравала сабе месца. Сярод гандлёвых арганізацый слуцкую выбралі як лепшую ўпершыню 15 гадоў таму. З гэтага часу сёмы раз сярод самых рэнтабельных у краіне.


Прадпрыемства робіць стаўку на рэалізацыю тавараў айчыннай вытворчасці. На паліцах 90% беларускай прадукцыі - ад трыкатажу да бытавой тэхнікі і самы пашыраны ў горадзе асартымент дзіцячага адзення.


Што дазваляе прадпрыемству вытрымліваць канкурэнцыю і заставацца ў лідарах сярод гандлёвых арганізацый краіны? Падрабязнасці ў гэту нядзелю ў праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён у 12:10.