У РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі правялі ўнікальную аперацыю

14 июля 2020
Складаную аперацыю  правялі беларускія нейрахірургі. Ім удалося цалкам выдаліць буйную пухліну са спіннога мозга. Мужчына з Украіны звяртаўся ў розныя клінікі па ўсім свеце, але толькі ў нашай краіне ўрачы згадзіліся яго прааперыраваць. Як адчувае сябе  пацыент зараз - даведалася Юлія Грызунт.

Яшчэ пару месяцаў таму Аляксандр Арцёменка быў упэўнены, што яго брат смяротна хворы. Неаперабельная пухліна, поўная нерухомасць ніжніх канечнасцей. Паўгода Сяргей Арцёменка чуў ад урачоў страшныя прагнозы. Аднак беларускі нейрахірург Антон Віктаравіч Родзіч згадзіўся аперыраваць няпростага пацыента з Украіны. У мужчыны была буйная пухліна ўнутры спіннога мозга. З-за яе складанай лакалізацыі ўрачы з іншых краін адмаўляліся ад аперацыі. 

Аперацыя і для нашых медыкаў вельмі рэдкая. Штогод беларускія нейрахірургі праводзяць усяго каля 10 такіх умяшанняў. І кожнае з іх, як правіла, не падобна на папярэдняе. 

Аперацыя доўжылася 3 гадзіны. У ёй удзельнічала цэлая брыгада з медсясцёр, анестэзіёлагаў і двух хірургаў. Агульнымі сіламі выдаліць атрымалася ўсю пухліну. 

Вядома, такая аперацыя магчымая толькі пры наяўнасці прафесійнага абсталявання. Напрыклад, з дапамогай апарата КТ можна зрабіць максімальна дакладныя 3Д-здымкі ў любы момант працэдуры. А аперацыйны мікраскоп дазваляе працаваць у глыбінных аддзелах галаўнога і спіннога мозга.


У 2019 годзе ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі звярнуліся 350 замежных ацыентаў. 

А сёння ў медцэнтры прааперыравалі яшчэ аднаго пацыента з-за мяжы. Літовец Валдас Гімбутыс ужо амаль 20 гадоў жыве ў Англіі. Там 4 гады ён прастаяў у чарзе, каб выдаліць міжпазваночную грыжу. За гэты час боль у спіне стала такой невыноснай, што прыйшлося звярнуцца па дапамогу ў іншую краіну. Усяго летась у РНПЦ неўралогіі па дапамогу звярнуліся 350 пацыентаў з-за мяжы. 


У 2019 годзе экспарт медпаслуг у Беларусі перавысіў $47,5 мільёна. 


Беларуская медыцына - знак якасці. Кожны год усё больш іншаземцаў прыязджаюць да нас па меддапамогу самых розных кірункаў. Калі, напрыклад, у 2015 годзе экспарт медыцынскіх паслуг складаў крыху больш за 33 мільёны долараў, то ўжо ў 2019 лічба перавысіла 47 з паловай мільёнаў долараў. За мінулы год нашы медыкі аказалі дапамогу пацыентам з 137 краін. Урачы з усмешкай канстатуюць, што зараз яны ведаюць, як гучыць дзякуй у больш як палове дзяржаў планеты.