У рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" дэпутат Аляксей Сокал сустрэўся з гімназістамі

21 марта 2019

Як будаваць будучыню краіны, што такое незалежнасць, і што значыць быць грамадзянінам? Гэтыя тэмы абмяркоўвалі сёння ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" вучні 15-й сталічнай гімназіі з дэпутатам Аляксеем Сокалам - намеснікам старшыні камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў. Гімназісты задавалі дэпутату і пытанні аб прафарыентацыі, а таксама працы Палаты прадстаўнікоў.

Аляксей Сокал, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Наша задача, праводзячы такія мерапрыемствы, залучыць моладзь, прывіць нейкае патрыятычнае выхаванне, каб яны маглі сучасна думаць, праводзіць аб'ектыўную аналітыку".

"Школа актыўнага грамадзяніна", прысвечаная Канстытуцыі Беларусі, прайшла сёння ва ўсіх сярэдніх навучальных установах. На пытанні адказвалі ветэраны, прадстаўнікі ўлады, спартсмены, педагогі і журналісты.