У пяці раёнах Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясных масіваў

19 марта 2024

У пяці раёнах Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясных масіваў. А гэта значыць, прыязджаць у лес на асабістым аўто, распальваць вогнішча і праводзіць масавыя мерапрыемствы не дазваляецца. З-за сухога надвор'я неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да ўзгарання леташняй лістоты і крон дрэў.

За масівамі ў рэжыме 24/7 сочаць спецыялісты лясной аховы ў фармаце пешых абходаў, пры дапамозе дронаў і камер відэаназірання. Парушальнікаў чакае штраф.