За медалі сёння змагаўся экіпаж жаночай двойкі ў фінале веславання на байдарках і каноэ

16 августа 2016

Марына Ліцвінчук і Надзея Лепяшко ў тройку лепшых не змаглі ўвайсці. На фініш яны прыйшлі шостымі. Але шанец узяць алімпійскія медалі яшчэ ёсць. Беларусь на Гульнях прадстаўленая ў заездзе адзіночак і байдарак-чацвёрак.

Працягваюць змагацца за ўзнагароды і лёгкаатлеты. Асаблівая ўвага беларускіх балельшчыкаў сёння прыкавана да забегаў на сто метраў з бар'ерамі. У паўфінал з чацвёртым часам выйшла наша Аліна Талай. У сваім забегу беларуска была другой. Яшчэ адна наша спартсменка Кацярына Паплаўская завяршыла сваё выступленне.

Не змагла прабіцца ў фінал у скачках з шастом Ірына Якалцэвіч. Адзінай удалай спробай спартсменкі аказалася вышыня 4 метры 15 сантыметраў.