Летась на ахову здароўя Беларусі з бюджэту было накіравана амаль 18 з паловай трыльёнаў рублёў

28 января 2013


Для параўнання, у суседняй Расіі выдаткі на медыцыну летась склалі крыху больш як 3,5% ад валавога ўнутранага прадукту. У 2013 на сістэму аховы здароўя ў нашай краіне выдаткуюць на 8 трыльёнаў больш, чым летась. Калі ў лічбах, то гэта звыш 26 трыльёнаў рублёў, або амаль 4,5% ад ВУП. З іх 4 трыльёны рублёў накіруюць на рэканструкцыю і будаўніцтва сучасных паліклінік, бальніц і навукова-практычных цэнтраў.