У Гвінеі зафіксаваная ўспышка ліхаманкі Эбола

24 марта 2014

Дзіцячы фонд ААН паведамляе, што за месяц хвароба забрала жыцці амаль 60 чалавек. Бальніцы перапоўненыя. Медыкі спрабуюць спыніць смяротны вірус, але эпідэмія дабралася да сталіцы - Конакры. Улады прызнаюцца, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. Шэраг еўрапейскіх краін плануе адправіць у Гвінею абсталяванне і гуманітарныя грузы. Ліхаманка Эбола з'яўляецца рэдкім, але вельмі небяспечным вірусным захворваннем. Яна лёгка перадаецца ад чалавека да чалавека і прыводзіць да смяротнага зыходу ў 90 працэнтах выпадкаў.