У Пасланні Прэзідэнт пра пенсіённы ўзрост

22 апреля 2016

У сваім Пасланні Прэзідэнт адзначыў, што з павышэннем працаздольнага ўзросту спазніліся - трэба было зрабіць гэта значна раней. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што першапачаткова абмяркоўваліся розныя варыянты рашэння гэтай праблемы. Але выбралі найбольш рацыянальную схему - дадалі па тры гады і мужчынам, і жанчынам.

Дзмітрый Шаўцоў, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"З улікам таго, што ёсць разбежка дзесьці практычна 10 гадоў паміж працягласцю жыцця мужчын і жанчын, у гэтым я бачу нашу працу, у тым ліку і галіны аховы здароўя. Менавіта па фарміраванні здаровага ладу жыцця мужчынскага насельніцтва. Таму што тут, безумоўна, вялікі зачын ёсць. Але між тым, тая якасць медыцынскай дапамогі, той узровень жыцця, які ёсць, ужо даўно дыктаваў тыя перадумовы для павелічэння пенсіённага ўзросту. І, вядома, абсалютна апраўданая тая палітыка, якая зараз праводзіцца".

Гэта першы крок. Праз 6-7 гадоў, паводле слоў Прэзідэнта, пры неабходнасці да гутаркі аб пенсіённым узросце яшчэ вернуцца.