У пасёлку Гарані прайшла спартакіяда з удзелам супрацоўнікаў МУС і членаў іх сем'яў

30 мая 2015

Шумна і шматлюдна сёння было і ў пасёлку Гарані, што пад Мінскам. Супрацоўнікі МУС і члены іх сем'яў прынялі ўдзел у спартакіядзе. Веласіпедная гонка, перацягванне каната, распільванне бярвёнаў, спартыўная рыбалка. Для самых юных удзельнікаў - асобныя конкурсы. Да спартыўнага свята далучыліся выхаванцы Радашковіцкай школы-інтэрната і вучні сталічнага кадэцкага вучылішча.

Удзельнікаў і гасцей свята чакала шырокая культурна-забаўная праграма з удзелам аркестра ГУУС і сталічных артыстаў.