Цікавыя падзеі заходняга рэгіёна

23 Мая 2020
У новых мікрараёнах Гродна актыўна вядзецца будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры. Маштабная рэканструкцыя цэнтральных вуліц абласнога цэнтра. Ад замены камунікацый да новых тратуараў. І унікальны габелен у тэхніцы падвойнага ткацтва, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, ствараюць гродзенскія майстры. Пра цікавыя падзеі заходняга рэгіёна – далей ў дайджэсце.

Расказвае Юрый Карняловіч. У самым маладым гродзенскім мікрараёне Грандзічы разам з будаўніцтвам жылля актыўна вядзецца работа па ўзвядзенні сацыяльных аб’ектаў. Першы дзіцячы садок на 230 месцаў прыме сваіх наведвальнікаў ужо гэтай восенню. Асноўны корпус тут ўзвялі практычна з нуля ўсяго за чатыры месяцы. Наперадзе ўнутраная аддзелка памяшканняў. Аб’ект запатрабаваны, большасць навасёлаў - маладыя і шматдзетныя сем’і. 

Замена падземных камунікацый і водаправодных сетак, пераабсталяванне аўтобусных прыпынкаў па сучасных тэхналогіях. У Гродне вядзецца маштабнае абнаўленне цэнтральных вуліц горада. Рэканструкцыя ўжо завяршылася на Вялікай Троіцкай, зараз тэхніка сканцэнтравана на вуліцы Леніна. На тратуарах укладваецца плітка, устанаўліваюцца апоры ліхтароў. Будаўнікі стараюцца максімальна вытрымаць гістарычную стылістыку вуліц. 

У юбілейны год 75-годдзя Вялікай Перамогі ў рэгіёне вядзецца работа па стварэнні габелена, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне. Адразу некалькі майстроў, якія працуюць у традыцыях пераборнага ткацтва, наносяць тэматычныя малюнкі на палатно. Выявы архітэктурных помнікаў ўжо набылі свае рысы. Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці,  Магілёўская арка, Гродзенскі Фарны касцёл, Віцебская ратуша і абеліск Перамогі ў Мінску.  Прадставіць габелен шырокаму гледачу плануюць 3 ліпеня ў День Незалежнасці.