У парку Чалюскінцаў праходзіць дабрачынная акцыя

7 июня 2014

Будуем новы дом для дзіцячага хоспіса разам! У гэтыя хвіліны ў парку Чалюскінцаў праходзіць дабрачынная акцыя. Яна прымеркаваная да Тыдню дабрыні. Сённяшні марафон асабліва святочны. Студэнты Акадэміі музыкі арганізавалі канцэрт і падрыхтавалі падарункі для дзяцей. За семь дзён дабрачыннасці ўдалося сабраць адзін мільён долараў. Для будаўніцтва не хапае яшчэ тры.


Вы таксама зможаце ўнесці свой уклад. Дастаткова патэлефанаваць на дабрачынную лінію 8-902-101-0000 або пералічыць ахвяраванне на рахунак хоспіса. Аказаць дапамогу можна і з дапамогай СМС альбо электроннага пералічэння з банкаўскай карты на сайтах Беларускага дзіцячага хоспіса.