У Астрашыцкім гарадку ўрачыста адкрылі памятны знак і новы сквер

7 мая 2020
У Астрашыцкім гарадку да 75-годдзя Вялікай Перамогі сёння ўрачыста адкрылі памятны знак і новы сквер. На яго тэрыторыі высаджана 12 кампазіцый - у кожнай тры дрэвы. Дзве бярозы ў знак жывых і сасна  як сімвал кожнага трэцяга загінуўшага падчас вайны беларуса. У цэнтры круглай пляцоўкі  памятны камень з мемарыяльнай дошкай. З першых дзён вайны Астрашыцкі гарадок стаў месцам бязлітасных баёў. Тут праходзіла паўночна-заходняя лінія абароны беларускай сталіцы.