У наваколлях Мінска пачаліся раскопкі масавага пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны

21 октября 2021

Сёння ў наваколлях сталіцы пачаліся раскопкі ў месцы масавага пахавання людзей, якія загінулі ад рук нацыстаў. Працы праводзяцца ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта там, у глыбінях зямлі, уся праўда аб жорсткасці і нялюдскасці, з якой сустрэліся нашы продкі. 

Дакапацца да ісціны і распавесці яе ўсяму свету - зараз галоўная задача нашага пакалення. Аб цане мірнага неба Вікторыя Радзевіч (відэа).