Прэзідэнт прыняў удзел у пасяджэнні выканкама НАК Беларусі

15 апреля 2019
II Еўрапейскія гульні - найважнейшае грамадска-палітычнае мерапрыемства ў гісторыі краіны. Таму спартыўнай форум павінен прайсці на высокім узроўні. Перад зборнай Беларусі стаіць задача выступіць не горш, чым у Баку. Гэта падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка  сёння на пасяджэнні выканкама НАК Беларусі. Аб'екты, тэлекамунікацыі, дарожная сетка, транспарт, студэнцкая вёска павінны адпавядаць самым высокім стандартам. Пры гэтым кожны рубель, укладзены ў правядзенне Еўрапейскіх гульняў, трэба выкарыстаць рацыянальна. Да старту мультыспартыўнага форуму  застаецца 67 дзён.

З дакладам аб падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў выступіў Сяргей Румас. Прэм'ер падкрэсліў, да 15 мая ўсе аб'екты будуць гатовыя да правядзення мультыспартыўнага форуму. Ужо ў гэтыя выхадныя ў Мінску пройдзе этап Кубка свету па скачках на батуце. Турнір стане  тэставым. Нагадаем, ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня ў Мінску. Выступяць 4 тысячы атлетаў у 15 відах спорту