У Нясвiжы прайшла акцыя "Ад усяго сэрца"

13 июня 2018

У Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе прайшла акцыя "Ад усяго сэрца". Галоўная мэта - дапамагчы пацыентам з хранічнай сардэчнай недастатковасцю пасля розных кардыёаперацый, у тым ліку пасля трансплантацыі сэрца, печані і нырак. Артысты, байкеры, спартсмены падрыхтавалі насычаную праграму: паказальныя выступленні па спартыўнай гімнастыцы, акрабатыцы, фехтаванні, баявых мастацтвах і рыцарскія баі. Таксама пацыенты прынялі ўдзел у кулінарным майстар-класе.

Толькі 3 % жыхароў Еўропы ведаюць і могуць правільна вызначыць асноўныя сімптомы сардэчнай недастатковасці. Такія акцыі павышаюць інфармаванасць беларусаў аб гэтай хваробе.