У нацыянальны аэрапорт рэйсы прыбываюць з магчымай затрымкай ад 20 хвілін да 4 гадзін

8 ноября 2018

Беларусь сёння ахутана моцным туманам. Бачнасць на дарогах не перавышае 500 метраў. Вадзіцелям рэкамендуецца знізіць хуткасць руху і павялічыць дыстанцыю. У нацыянальны аэрапорт рэйсы прыбываюць з магчымай затрымкай ад 20 хвілін да 4 гадзін. Спазненне некаторых звязана з умовамі надвор’я. У цэлым аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. Туман у Мінску пратрымаецца да канца дня, чакаецца і заўтра. Прагназуюцца і начныя замаразкі.