У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі інфармацыйны рэсурс, прысвечаны вынікам супрацоўніцтва Беларусі і ЮНЕСКА

23 мая 2019

У Нацыянальнай бібліятэцы сёння прэзентавалі інфармацыйны рэсурс, прысвечаны вынікам супрацоўніцтва Беларусі і ЮНЕСКА. Віртуальны праект складаецца з дзесяці тэматычных раздзелаў. Яны расказваюць пра сумесныя дасягненні нашай краіны і міжнароднай арганізацыі за 65-гадовую гісторыю супрацоўніцтва. Тут жа кіраўнікі дзяржорганаў, устаноў культуры і адукацыі, прадстаўнікі сакратарыята ЮНЕСКА абмеркавалі пытанні развіцця і ўмацавання ўзаемаадносін у навуцы, культуры, інфармацыі і камунікацыі.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Нашы прадстаўнікі ініцыятыўна вылучаюць, уносяць шэраг прапаноў па папулярызацыі беларускай тэматыкі ў гэтай арганізацыі. Мы цесна ўзаемадзейнічаем з краінамі-суседзямі, з замежнымі камісіямі па справах ЮНЕСКА ад краін-суседзяў. Мы вельмі здаволены станам нашага супрацоўніцтва з ЮНЕСКА, мы маем намер і надалей удзельнічаць у гэтай арганізацыі".

Асаблівая ўвага надаецца ўдзелу моладзі ў праектах міжнароднай арганізацыі. У нашай краіне працуе 6 кафедр ЮНЕСКА, адкрыты 19 асацыіраваных школ. Таксама створана 50 клубаў ЮНЕСКА, якія аб'ядноўваюць каля 2 тысяч дзяцей і маладых людзей ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.