Беларусь папросіць Расію стварыць вучэбны цэнтр для асваення "Іскандэраў"

17 февраля 2022
Прэзідэнты Беларусі і Расіі заўтра, 18 лютага, у Маскве абмяркуюць далейшыя дзеянні сумеснай групоўкі войскаў. Парадак дня маючых адбыцца перамоў раскрыў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас зносін з журналістамі на Асіповіцкім палігоне, дзе праходзіць вучэнне "Саюзная рашучасць". Чакаецца, што падчас візіту ў Расію Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сумесна праінспектуюць вучэнне. Фармат працы галоўнакамандуючых прапрацуе расійскі бок. 

Сёння ж Прэзідэнт Беларусі праінспектаваў манеўры пад Асіповічамі (гэта адна з асноўных лакацый вучэнняў у Беларусі). Там у тактычным эпізодзе ўзялі ўдзел ракетныя войскі і артылерыя, авіяцыя Саюзнай дзяржавы, а таксама падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Прэзідэнту далажылі аб стварэнні сумеснай групоўкі ракетных войскаў. У яе склад увайшлі рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Паланэз" і расійскія комплексы "Іскандэр". На палігоне быў праведзены электронны пуск ракет. Сістэмы зарэкамендавалі сябе выдатна. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь папросіць Расію стварыць вучэбны цэнтр для асваення "Іскандэраў".