Заканадаўства ў сферы лічбавізацыі абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

4 апреля 2022

На ўзроўні Прэзідэнта сёння зноў вярнуліся да пытання стварэння дзяржоргана ў сферы лічбавага развіцця і інфарматызацыі. Ён прадугледжаны праектам адпаведнага ўказа. 

Дакумент у распрацоўцы ўжо 2,5 года. Усе аргументы - за і супраць - абмеркавалі са старшынёй НАН Беларусі і міністрам сувязі. Задача амбіцыйная - палепшыць не толькі побыт, але і дабрабыт беларусаў за кошт высокаэфектыўных вытворчасцяў. Так, напрыклад, распрацоўшчыкі дакумента перакананыя, што рэалізацыя ўказа дазволіць паскорыць лічбавыя ператварэнні ў рэальным сектары эканомікі, у сацыяльнай сферы, лічбавізацыю рэгіёнаў і развіццё платформы электроннага ўрада. Праект указа прадугледжвае вызначыць Мінсувязі адзіным рэгулятарам і пераназваць яго ў Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі. Але ці трэба краіне новае ведамства? Рашэнне наконт стварэння рэгулятара павінна быць узважаным.

Прэзідэнт мае намер правесці нараду з рэзідэнтамі ПВТ

Прэзідэнт арыентуе дакладчыкаў на грунтоўную размову і ў цэлым па галіне. Аляксандр Лукашэнка анансуе ў хуткай перспектыве нараду з рэзідэнтамі ПВТ і прыняцце шэрагу рашэнняў.

Прапрацаваць адпаведнае пытанне раней Прэзідэнт даручыў у тым ліку Нацыянальнай акадэміі навук. Для Аляксандра Лукашэнкі важна пачуць альтэрнатыўнае меркаванне.

Прэзідэнт адзначыў, прыйшоў час вырашыць гэтыя пытанні. Аляксандр Лукашэнка мае намер правесці нараду з прадстаўнікамі IT-сферы. У цэлым беларускі лідар падтрымаў праект указа па лічбавым развіцці, акрамя аднаго палажэння. Пераназываць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пакуль не будуць. Але ведамства атрымае новыя функцыі і стане каардынатарам дзяржпалітыкі ў сферы лічбавізацыі.

Беларусь на высокіх пазіцыях па індэксе развіцця ІКТ

У тым ліку хочуць увесці дзяржаўную сістэму кіравання лічбавымі праектамі. Рэалізацыя дакумента, як мяркуецца, дасць новы імпульс развіццю лічбавізацыі ў краіне. Хоць ужо зараз Беларусь на высокіх пазіцыях у сусветных рэйтынгах. Так, напрыклад, мы ўваходзім у трыццатку краін свету па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій, у лідарах па развіцці паштовай сувязі.