У Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшлі вучэнні па пошукавым і аварыйна-выратавальным забеспячэнні палётаў

7 сентября 2021

Маштабныя вучэнні па пошукавым і аварыйна-выратавальным забеспячэнні палётаў прайшлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Задзейнічана было каля 100 чалавек, 20 адзінак тэхнікі, 2 паветраныя судны і верталёт МНС. Паводле задумы, узніклі праблемы з пасажырскім самалётам, неабходная эвакуацыя экіпажа, выратаванне пасажыраў і выдаленне борта з узлётна-пасадачнай паласы.

У вучэннях прынялі ўдзел авіяцыйныя службы, МНС, Міністэрства аховы здароўя, міліцыя, пагранічнікі і мытня. Відэа з месца падзей і каментарыі спецслужб - у нашым вячэрнім эфіры.