У М'янме з палону выратавалі грамадзянку Беларусі

11 марта 2024

Грамадзянку Беларусі вызвалілі з палону ў М'янме.  Аперацыя па эвакуацыі доўжылася некалькі месяцаў. Жанчыну ўтрымлівалі на зачыненай тэрыторыі пад аховай узброеных людзей. Дзякуючы намаганням нашых дыпламатаў, яна вярнулася на радзіму. Падрабязнасцямі з журналістамі падзяліўся пасол Беларусі ў В'етнаме. 

Уладзімір Баравікоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме:

Карыстаючыся нагодай, хацеў бы выказаць шчырую ўдзячнасць усім датычным, асаблівую падзяку - кіраўніцтву Асацыяцыі дружбы М'янмы і Беларусі, якая аказала неацэнную дапамогу.

Выязджаючы на працу за мяжу,  праверце легальнасць прапановы

МЗС Беларусі папярэджвае грамадзян аб небяспецы, звязанай з працаўладкаваннем за мяжой. Перш чым выехаць на працу за мяжу, трэба ўсё дбайна праверыць і пераканацца ў легальнасці прапановы.

Тэлефон Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі: +375(17)218-52-64

Атрымаць патрэбную інфармацыю можна па тэлефоне Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі або ўдакладніць на сайце МУС.