Фестываль школьных тэатраў на англійскай мове ладзілі ў Мінску

30 января 2017

"Ноч у музеі васковых фігур". Фестываль школьных тэатраў на англійскай мове ладзілі ў Мінску. Сёлета ён аб'яднаў амаль 100 удзельнікаў - прадстаўнікоў гімназій, школ і нават дзіцячых садкоў. У сваіх тэатральных нумарах яны выкарыстоўвалі выключна мову Шэкспіра, а журы ацэньвала як творчыя здольнасці вучняў, так і правільнасць і выразнасць вымаўлення. Аўтары самых яркіх выступленняў атрымалі ўзнагароды.

Нэлі Бабак, арганізатар фестывалю: "Мы стварылі конкурс, каб зняць цяжкасці ў маўленні. І зняць страх публічных выступленняў. Яны рыхтуюць касцюмы, пішуць вельмі цікавыя прамовы. У старэйшых хлопцаў ёсць яшчэ адно спаборніцтва, калі яны чытаюць незнаёмы ім тэкст, ідзе імправізацыя".

Фестываль школьных тэатраў ладзяць ужо трэці раз. Інтарэс да конкурсу ўзрастае з кожным годам. Колькасць удзельнікаў за гэты час павялічылася ў 5 разоў.