У МУС абвясцілі статыстыку па непрацуючых

4 ноября 2014
Зразумець, хто такія дармаеды XXI стагоддзя, - галоўная задача гэтых дзён грамадскага савета пры МУС Беларусі. Пад катэгорыю беспрацоўных сёння трапляе ці не кожны дзясяты беларус, і гэта нягледзячы на тое што на рынку працы ёсць вакансіі. Рэабілітаваць зняволеных, як мага хутчэй вярнуць іх у грамадства і на працу, а таксама прымусіць легалізаваць бізнес тых, хто доўгія гады зарабляе і не плаціць падаткі. Напрыклад, большая частка чаўнакоў, якія стала выязджаюць за мяжу для перапродажу тавараў, часцяком робіць гэта нелегальна. Атрымліваючы немалыя грошы, гэтыя людзі стала карыстаюцца бясплатнай медыцынай і адукацыяй. А ўсё гэта аплачваецца за кошт дзяржбюджэту, адлічэнні ў які паступаюць ад насельніцтва, якое працуе.Генадзь Давыдзька, кіраўнік грамадскага савета пры МУС, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: Маюцца на ўвазе актыўныя людзі, якія дзесьці працуюць, актыўна ўдзельнічаюць у эканамічным жыцці іншых краін, напрыклад. Не плацяць падаткі, але тым не менш жывуць прыпяваючы. Працоўная кніжка ляжыць дзесьці пад падушкай. І тым не менш, яны ўдзельнічаюць у жыцці дзяржавы тым, што іх дзеці ходзяць у садок, яны самі карыстаюцца паслугамі бясплатнай медыцыны і г.д.Сваю статыстыку па непрацуючых абвясцілі і ў МУС. Лічбы міліцыі прымушаюць задумацца: дзве траціны ўсіх правапарушэнняў, у тым ліку і забойствы, учыняюць менавіта беспрацоўныя. На такую ж катэгорыю грамадзян прыпадае 85% усіх крадзяжоў. Часцяком менавіта гэтыя людзі не аплачваюць камунальныя паслугі, але пры гэтым вольна карыстаюцца сацпакетам.