У музеі Вялікай Айчыннай вайны прайшлі міжнародныя гістарычныя чытанні

9 июня 2016

Лета 41-га сёння ўспаміналі ў Мінску. Напярэдадні 75-годдзя з дня пачатку вайны прайшлі міжнародныя гістарычныя чытанні. Тэатрам канферэнцыі стаў Музей Вялікай Айчыннай. За трыбунай выступілі беларускія, расійскія і літоўскія навукоўцы, грамадскія дзеячы, супрацоўнікі музеяў і архіваў, пісьменнікі, а таксама гісторыкі ў пагонах. Даследчыкі працуюць над дэталізацыяй як эпічных момантаў самай крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва, так і не да канца вывучаных батальных паваротаў. Напрыклад, гераічная абарона Магілёва.

Малавядомыя факты пра ўклад беларускіх гарадоў у агульную перамогу сталі тэмай гістарычных манаграфій. Зараз 27 населеных пунктаў узнагароджаныя вымпелам Прэзідэнта Беларусі "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".