У Музеі Вялікай Айчыннай адбылася сустрэча з навучэнцамі каледжаў Мінска

30 марта 2022

Дыялог пакаленняў падтрымалі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Там прайшла сустрэча з навучэнцамі сталічных каледжаў. У Год гістарычнай памяці  размова пра важнасць вывучэння  падзей ваеннага часу і павагі да нашай агульнай гісторыі. На сустрэчы прысутнічалі і сведкі тых гадоў - вязні канцлагераў. Яны падзяліліся сваімі ўспамінамі.  Студэнты актыўна ўключыліся ў дыялог і ахвотна задавалі пытанні.

Дыялог праходзіў  у тым ліку і ў  анлайн-фармаце. Пасля студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі  з аднагодкамі.