У Маскве прайшла прэзентацыя кнігі Юліі Навіцкай "Голас сэрца. Дзённікі жонкі касманаўта"

1 декабря 2018

У Маскве прайшла прэзентацыя кнігі журналісткі Юліі Навіцкай "Голас сэрца. Дзённікі жонкі касманаўта". На 174 старонках - жаночы погляд на касманаўтыку. Гісторыя блізкіх, якія чакаюць нашага суайчынніка на Зямлі. Ідэя аб "дзённіках" нарадзілася ў 2012 годзе, перад першым палётам Алега Навіцкага ў космас. Паступова гісторыі ўвасобіліся ў асобную кнігу.

Гэта ўжо другая кніга Юліі Навіцкай. Тыраж усяго 500 экзэмпляраў. Паводле слоў аўтара, яна гатова напісаць наступную серыю "дзённікаў жонкі касманаўта". Бо Алег Навіцкі прайшоў дзяржаўную медкамісію і рыхтуецца да свайго трэцяга палёту ў космас.