У Маскве праходзіць пасяджэнне Савета міністраў абароны СНД

15 июня 2016

На парадку дня 20 пытанняў. Удзельнікі абмяркоўваюць ход рэалізацыі Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва да 2020 года, праект Канцэпцыі паветрана-касмічнай абароны, падрыхтоўку і правядзенне Армейскіх міжнародных гульняў. Акрамя таго, будуць вызначаны сумесныя мерапрыемствы на наступны год, разгледжаны меры па ўмацаванні супрацоўніцтва ў галіне кантролю і ацэнкі радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага становішча, а таксама развіццё аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны.