У Маладзечне ордэн Маці уручылі пяці шматдзетным матулям

12 октября 2018

Сёння галоўную ўзнагароду - ордэн Маці - уручылі на сцэне Палаца культуры пяці шматдзетным матулям раёна. Словы падзякі і віншавання прагучалі ад кіраўніцтва вобласці. Усяго ж у цэнтральным рэгіёне сёлета атрымалі ордэн Маці 48 жанчын. А за ўвесь час ў Мінскай вобласці вышэйшая ўзнагарода ўручана амаль 1800-м матулям.