У Магілёве адкрылі першы рэгіянальны офіс партыі "Белая Русь"

31 января 2024

У Магілёве адкрылі першы ў краіне рэгіянальны офіс партыі "Белая Русь". Гэта будзе спрыяць актыўнай працы з насельніцтвам вобласці, упэўненыя арганізатары. Бо там будуць прымаць звароты і прапановы грамадзян.

У партыі "Белая Русь" ужо больш як 10 тысяч жыхароў Магілёўскай вобласці. Працуе 25 раённых аддзяленняў, дзе таксама з'явяцца офісы партыі.