Брэсцкі "Рух" папоўніў гулец зборнай Малдовы

30 марта 2020
Дэбютант Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе брэсцкі "Рух" паведаміў аб пераходзе ў каманду гульца нацыянальнай зборнай Малдовы. Кантракт з клубам тэрмінам на адзін год падпісаў паўабаронца Георге Андранік. У кар'еры 28-гадовага футбаліста, акрамя выступлення на радзіме, ёсць заграбскія "Дынама" і "Лакаматыў", апошнім клубам была румынская "Астра".