У Магілёве пачаўся разгляд справы аб гібелі 2 дзяцей пад плітой, што ўпала ў недабудаваным будынку

27 августа 2018

У судзе Ленінскага раёна Магілёва сёння пачаўся разгляд справы аб гібелі 2 дзяцей пад плітой, што ўпала ў недабудаваным будынку. На лаве падсудных начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама. Яго абвінавачваюць у службовай халатнасці. На думку пракурора, Аляксандр Церашкоў устанавіў факт самавольнага будаўніцтва жылога дома, але праігнараваў патрабаванні заканадаўства і не прыняў неабходныя меры для зносу недабуда. Сам падсудны не прызнае сябе вінаватым.

Нагадаем, трагедыя здарылася ў лістападзе мінулага года. На школьнікаў, якія вырашылі пайграць у закінутым жыллі і прабіраліся цераз аконны праём, упала пліта столевага перакрыцця. 10-гадовае дзіця загінула на месцы, другое праз паўтара тыдня памерла ў бальніцы.