У Магілёве эксперт-група X-Factor праслухала больш як 3 сотні галасоў

22 марта 2020
Белтэлерадыёкампанія працягвае пошук Х-Factor. Каманда папулярнага шоу склала графік кастынгавага турнэ і кожныя выхадныя ў нон-стоп-рэжыме праслухоўвае таленты ў розных гарадах. Ззаду - перадкастынг у Гродне. У гэтыя выхадныя вакальны радар актыўна працаваў у Магілёве. 

Ахвотнікаў паказаць свае здольнасці з кожным днём усё больш. Зараз на электроннай пошце і ў сацсетках Белтэлерадыёкампаніі фактычна 3 тысячы заявак. У Магілёве эксперт-група праслухала больш як 3 сотні галасоў.

Агенцтва тэленавін не засталося ўбаку. Упершыню наша здымачная група паехала не проста асвятляць перадкастынг, а паўдзельнічаць. Выклік прыняла Лідзія Заблоцкая - культурны аглядальнік АТН.

Дарэчы, яна родам з Магілёва. А яшчэ вы напэўна яе памятаеце: у 2011-м прадставіла Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" і з "Анёламі дабра" заняла трэцяе месца. Хоць зараз яна журналіст, але на дзень змяніла прафесію. 

Здавалася, мая вакальная кар'ера завяршылася роўна ў момант паступлення на журфак. Не спявала я сапраўды доўга, але дзеля такога эксперыменту, бадай, успомню ўсе спяванні. І калі для ўсяго Агенцтва тэленавін гэта эксперымент, то для гледачоў - пакрокавая інструкцыя да дзеяння. Прама зараз я знаходжуся ў нашым ньюс-руме, тут звычайна мы рыхтуем інфармацыю да эфіру, але зробім выключэнне. Першы крок: рэгіструемся для кастынгу ў Магілёве. Анкету можна знайсці на сайце tvr.by.

З рабочага карабля адразу адпраўляемся на вакальны баль. І паедзем улегцы. Бо на перадкастынгу не патрэбная фанаграма, песні выконваюць без музыкі, акапельна. Ды і туфлі не спяваюць. Таму без канцэртных касцюмаў. З сабою - толькі голас.

Наш пункт прызначэння - самая маштабная канцэртная пляцоўка вобласці. Палац культуры. Раз на два гады тут збіраюцца выканаўцы "Залатых шлягераў", у гэтых жа калідорах на старце кар'еры распяваліся народныя і заслужаныя - Афанасьева, Ланская, Ялфімаў, Падольская, IOWA. Як разумееце, сцены палаца чулі шматлікіх.

Зона рэгістрацыі - першае месца, куды накіроўваецца кожны ўдзельнік. Свой запаветны нумар у агульным спісе па краіне я пакуль не атрымала. Для пачатку патрабуецца запоўніць вось такую анкету. Яна ж і трапіць у рукі журы, дзякуючы ёй яны змогуць сабраць першыя факты аб вакалісце.

Акрамя стандартных ПІБ, узросту і месца працы, пункт з просьбай напісаць сваю самую яркую і незвычайную гісторыю. Менавіта за яе зможа ўчапіцца журы ў гутарцы пасля песні. Пажадана гэты пункт не ігнараваць. У дадатак - дагавор. Падпісваючы яго, даем права на выкарыстанне вашага выступлення для паказаў у эфірах.

Дапісваем патрэбныя даныя, яшчэ раз чытаем дагавор і атрымліваем запаветныя тры лічбы. Зараз яны - маё другое імя.

Паміж рэгістрацыяй і выхадам на сцэну прыкладна гадзіна. Таму ўдзельнікі могуць і настроіцца, і зрабіць сэлфі на памяць, ды і проста пазнаёміцца. І ні намёку на напружаную абстаноўку.

Адцягнемся на статыстыку. Перадкастынг у Магілёве палаў разнастайнасцю. Узроставыя рамкі - ад 16 і да 70 гадоў. Толькі працэнтаў 30 - прафесійныя вакалісты, студэнты мясцовых творчых каледжаў і ВНУ. У астатнім...

І хай гэтыя людзі спяваюць толькі на хатніх святах і ў машыне, важна іншае - іх неверагодная гісторыя, шчырасць у зносінах і матывацыя ўдзельнічаць у Х-Factor. Вось як прыклад - адміністратар аўтамыйкі.

Або ж самая старэйшая ўдзельніца кастынгу. Марыя Іосіфаўна не ўтойвае лічбы ў пашпарце: жанчыне ўжо за 7 дзясяткаў, але адчувае сябе на ўсе 18. Раней працавала выхавальнікам у дзіцячым садку, а 20 гадоў таму ад любові да рамансаў не выстаяла. Вырашыла быць сама сабе прадзюсарам. Асабіста шые канцэртныя ўборы, ведае магілёўскіх журналістаў пайменна і ўжо правяла дзясяткі сольнікаў. Дарэчы, сваячка спявачкі Зены.

Сустрэлі мы і чалавека з унікальным прозвішчам. Уладзіміру Прэзідэнтаву 53 гады.

Адразу пасля ўсплёску эмоцый на сцэне - адкрытая і спакойная гутарка з рэдактарам. Тут ужо гатовыя дастаць усе шкілеты з шафы, даведацца падрабязныя факты з жыцця.

Фінальны этап пройдзены. Зараз можна не хвалявацца. Засталося чакаць толькі спіс з імёнамі тых, хто прайшоў у кастынг Х-Factor. Ці будзе там маё імя - невядома. Але вы можаце паспрабаваць свае сілы ўжо ў наступны чацвер. Перадкастынг пройдзе ў Гомелі.