У Мінскай вобласці старт акцыі "Ад усёй душы" далі ў Дзяржынскім доме культуры

3 января 2024

Без увагі ў гэтыя святочныя дні не пакідаем і пажылых людзей, і людзей з інваліднасцю. У Мінскай вобласці старт акцыі "Ад усёй душы" сёння далі ў Дзяржынскім доме культуры. Сярод запрошаных больш за 400 чалавек. Гэта заслужаныя работнікі адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі. Мясцовыя калектывы падрыхтавалі творчыя нумары. Акцыя ахопіць больш за 6 тысяч жыхароў цэнтральнага рэгіёна.

Да святочных віншаванняў далучаюцца прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, моладзь і грамадскія аб'яднанні. А ў рамках эстафеты "Навагодні настрой" валанцёры аказваюць дапамогу ва ўборцы прыдамавых тэрыторый.