У Барысаўскім раёне адкрылі абласны спартыўна-аздараўленчы лагер

7 июня 2022

Зарадка-флэшмоб, гімнастычныя трукі і перадача алімпійскага агню. Абласны спартыўна-аздараўленчы лагер "Круты Яр" сёння ўрачыста адкрылі ў Барысаўскім раёне. На базе комплексу юных чэмпіёнаў прымаюць упершыню: усяго больш за 110 чалавек. Падтрымаць і натхніць дзяцей прыехалі ганаровыя госці. Сярод іх алімпійскі чэмпіён па фрыстайле, заслужаны майстар спорту Беларусі Антон Кушнір, а таксама чатырохразовы чэмпіён свету (і столькі ж Еўропы) па самба Андрэй Казусёнак. У праграме аздараўленчых змен не толькі агульныя спартыўныя мерапрыемствы, але і пастаянныя трэніроўкі. Майстэрства дзеці адточваюць у плаванні і тэквандо. Сярод напрамкаў таксама і веславанне на байдарках і каноэ, самба і дзюдо. 

Усяго ў гэтым сезоне запланаваны 4 змены па 18 дзён. Спартыўную праграму разнастаіць таксама хакей, вольная і грэка-рымская барацьба, гандбол, фехтаванне. Актыўна і з карысцю для здароўя лета там правядуць каля 600 дзяцей.