У Мінскай вобласці пасяліліся дзве шматдзетныя сям’і бежанцаў

1 декабря 2023

Ад працаўладкавання да аднаўлення дакументаў. Сёння падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Стаўбцоўскага раёна вырашалі пытанні адаптацыі сям’і Эльнадзі. Два тыдні таму бацькоў і пецярых дзяцей эвакуіравалі з сектара Газа. Беларусь - не чужая краіна. У медуніверсітэце атрымаў вышэйшую адукацыю галава сям'і. Зараз Мухамеду прапаноўваюць вакансію па профілі ў раённай бальніцы. Недалёка ад Стоўбцаў нарадзілася яго жонка. Таму пасля жахаў вайны вярнуліся на малую радзіму, каб жыць і працаваць.

Для старту самастойнага жыцця шматдзетнай сям’і прапаноўваюць жыллё ў інтэрнаце. У крокавым доступе - школа і дзіцячы садок. У перспектыве - арэндная кватэра.