У Мінскай вобласці дзейнічае забарона выхаду на лёд

1 марта 2024

Сезон зімовай рыбалкі скончаны! У Мінскай вобласці дзейнічае забарона выхаду на лёд. Напружаная праца ў перыяд разбурэння пакрыцця ў ратавальнікаў АСВОДа. На аказанне рэальнай дапамогі рыбакам, якія па-ранейшаму рызыкуюць сваім жыццём і працягваюць займацца рыбнай здабычай, прыходзіцца выязджаць штодня. Паспець да чалавека, які трапіў у ледзяную пастку, трэба менш як за дзесяць хвілін, пакуль не змокне цяжкая зімовая вопратка. Пры гэтым кожнаму варта ведаць шэраг правіл, як паводзіць сябе ў экстраннай сітуацыі.

Толькі за гэты год на вадаёмах Мінскай вобласці вадалазы дасталі з ледзяной вады семярых рыбакоў. Чацвярых - выратаваць не атрымалася. АСВОД нагадвае - нават самы добры ўлоў не варты жыцця чалавека.