У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы прымаюць віншаванні

23 февраля 2017

Свята мужнасці сустракаюць і будучыя абаронцы Радзімы. У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы віншаванні прымаюць не толькі юнакі, але і дзяўчаты - іх тут больш за 40. Кадэты ўжо з 8-га класа вывучаюць страявую падрыхтоўку, валоданне зброяй і праходзяць фізічнае загартоўванне. У вучэбнай праграме, акрамя звычайных школьных прадметаў, некалькі замежных моў і заняткі па бальных танцах.

Конкурс на паступленне ў кадэцкае вучылішча дастаткова высокі - звыш 2 кандыдатаў на месца. Тых, хто хоча звязаць сваё жыццё з самай мужнай прафесіяй, запрашаюць стаць кадэтам на час. 1 красавіка ў вучылішчы будуць праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.