Беларусь прыме ўдзел у выставе World Travel Market у Лондане

3 ноября 2014

Сёння на еўрапейскім рынку Беларусь прэзентуе свае турыстычныя магчымасці. Наша краіна прыме ўдзел у найбуйнейшай выставе - World Travel Market у Лондане. На беларускім стэндзе будуць прадстаўлены Нацыянальнае агенцтва па турызме, інфармацыйна-турысцкі цэнтр і тры тураператары. Выстава ў Лондане з'яўляецца найбуйнейшай іміджавай падзеяй у сферы сусветнага турызму. Штогод экспазіцыю наведваюць больш за пяць тысяч спецыялістаў і экспаненты амаль з 200 краін. Сёлета асобая ўвага - лічбавым тэхналогіям у туріндустрыі.