V Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум "Крокі" падводзіць вынікі і закрывае заслону

31 марта 2022
Мінімум дэкарацый і тэатральных рэквізітаў! Галоўнае - акцёрскае майстэрства і рэжысёрская ідэя. Дзевяць конкурсных спектакляў прапанавалі юныя артысты на міжнародным дзіцячым тэатральным форуме "Крокі", які шосты раз праходзіць у Мінску. Ад казак да драматычных твораў. Спецыфіка фестывальнай праграмы гэтага года - беларускія спектаклі  дзіцячых тэатральных студый і школ з розных рэгіёнаў краіны. Сярод іх: Мінск, Салігорск, Мазыр, Гродна, Бабруйск.  Усяго каля 140 юных удзельнікаў! А калектыў з Малдовы паказаў спектакль "Кадыш" дыстанцыйна - у запісе.

Акрамя асноўнай тэатральнай праграмы, у рамках праекта "Крокі"  адбыліся конкурс-тэатральнага майстэрства і майстар-клас па беларускім танцы.