У Мінскі батанічны сад - па лекавыя расліны

5 июля 2018

Сёлетняя летняя спякота паскорыла перыяд выспявання суквеццяў, у найбліжэйшы час спецыялісты пачнуць збіраць карысны ўраджай. На плошчы 50 сотак - больш за паўтысячы відаў зёлак - півонія лекавая, растаропша, душыца, тархун, эхінацэя і іншыя.

Большасць раслін прывезена з Каўказа, Амерыкі і Далёкага Усходу. Многія прадстаўлены ў адзіным экзэмпляры.

Ураджай з плантацыі лекавых раслін збяруць да восені. Але карысныя пялёсткі і суквецці не прызначаны для масавага ўжывання. Іх у Батанічным садзе вырошчваюць, каб адправіць у лабараторыі для больш дэталёвых навуковых даследаванняў.