У Мінску завяршыўся першы дзень чэмпіянату WorldSkills Belarus 2018

22 мая 2018

Больш як 300 удзельнікаў прадстаўляюць 37 прафесій. Загадзя ўмовы задач ніхто не ведаў. Іх атрымалі сёння роўна ў дзевяць раніцы. Справіцца трэба было да шасці вечара. Заданне, выкананае раней за тэрмін, дадатковых балаў не дае. Адзначым, сёлета ўпершыню да конкурсу далучыліся студэнты з парушэннем слыху.

Максім Рыжанкоў, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Уся гэтая сістэма гэтай адукацыі дазваляе сёння даць моцны штуршок развіццю сярэдняга і малога бізнесу. Чалавек, атрымліваючы такі навык, можа без прадпрыемстваў, самастойна забяспечыць сваё працаўладкаванне, што вельмі важна для сённяшняга часу".

Нагадаем, конкурс праводзіцца сярод маладых прадстаўнікоў рабочых прафесій. Узрост удзельнікаў ад 22 да 24 гадоў. Заўтра WorldSkills працягнецца. А ў чацвер стане вядома, хто прадставіць нашу краіну на міжнародным чэмпіянаце ў Казані.