У Бразіліі некалькі кварталаў горада Манаус ператварыліся ў папялішча

19 декабря 2018

Шакавальныя кадры прыходзяць з Бразіліі. Некалькі кварталаў горада Манаус ператварыліся ў папялішча. Прычынай стаў моцны пажар. Узгаранне пачалося ў адным з бедных раёнаў, дзе знаходзіліся драўляныя пабудовы. Затым полымя перакінулася і на каменныя дамы. Агонь знішчыў 600 будынкаў. Дзве з паловай тысячы мясцовых жыхароў засталіся без даху над галавой. Пажарнікі доўга не маглі прыступіць да тушэння пажару з-за аварыі ў электрасетцы і прыпаркаваных аўтамабіляў.