У Мінску за выхадныя здарылася 100 ДТЗ - адзін чалавек загінуў і трое атрымалі траўмы

23 августа 2021

Несуцяшальная статыстыка! У сталіцы за выхадныя здарылася 100 ДТЗ - адзін чалавек загінуў і трое атрымалі траўмы. За кіраванне ж у нецвярозым стане затрымана каля 30 чалавек, яшчэ 120 аштрафаваны за перавышэнне хуткасці. 

Тым часам сёння на вуліцы Чырвонай сутыкнуліся аўтамабіль і трамвай. Вадзіцель Hyundai рухаўся з боку вуліцы Якуба Коласа у кірунку праспекта Машэрава. Пры развароце не ўступіў дарогу спадарожнаму трамваю і сутыкнуўся з ім. Са слоў вадзіцеля аўто, з-за яркага сонца ён не заўважыў трамвай. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.