У Мінску ўспамінаюць ахвяр нацызму

12 апреля 2018

6 свечак запалілі сёння і ў Мінску. А беларусам, якія ратавалі яўрэяў падчас Вялікай Айчыннай і былі прызнаныя праведнікамі народаў свету, урачыста ўручылі ўзнагароды. Памятныя медалі ўнукам і праўнукам уручыў пасол Ізраіля.

У Беларусі больш за 700 чалавек удастоіліся звання праведнікаў народаў свету. Па колькасці такіх людзей наша краіна займае 8 месца.