У Мінску ўзвядуць новую інфекцыйную бальніцу і адразу 4 паліклінікі

1 марта 2024

Новую інфекцыйную бальніцу ўзвядуць у сталіцы. Праект ужо гатовы, а хутка на пляцоўцы пачнецца будаўніцтва. Уздоўж Даўгінаўскага тракта з'явяцца адразу некалькі карпусоў. А гэта 300 адасобленых боксаў з ізаляваным уваходам. Будынкі інавацыйныя: будуць выкарыстоўваць лёгкія стальныя танкасценныя канструкцыі. Тым часам растуць у Мінску і іншыя медыцынскія аб'екты. У тым ліку адразу 4 паліклінікі.

Актыўнае будаўніцтва зараз і медыцынскага цэнтра па вуліцы Маякоўскага. Таксама ўзводзяць новыя карпусы на тэрыторыі 11-й бальніцы. Акрамя таго, установы рэканструююць: а гэта адразу 7 аб'ектаў аховы здароўя.