Дарожная міліцыя арганізавала акцыю для школьнікаў

20 июля 2015

Сёлета на дарогах сталіцы адбылося 25 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. Ніхто з іх сур’ёзна не пацярпеў. Аднак інспектары ДАІ чарговы раз нагадваюць вадзіцелям быць больш пільнымі за рулём падчас летніх канікул. А вось для саміх школьнікаў дарожная міліцыя арганізавала акцыю. Аб правілах паводзінаў на вуліцах горада Аляксандр Харавец.

Адказ на гэтае пытанне ведае амаль кожны з гэтых вучняў малодшых класаў. Ды і правілы дарожнага руху могуць расказаць не горш за аўтааматараў са стажам.

Ну а для тых, хто яшчэ толькі пачынае знаёміцца з правіламі дарожнага руху, на дапамогу прыходзяць інспектары ДАІ. У гульнявой форме яны дэманструюць жэсты рэгуліроўшчыка і паказваюць, як рухацца на перакрыжаванні, калі не працуе святлафор.

Акрамя гэтага, прама на асфальце дзеці малююць дарожныя знакі, пасля чаго пра іх значэнне расказваюць сваім аднагодкам. Такім чынам ужо ў шасці- і сямігадовым узросце ведаюць, які знак забараняе рух пешаходаў, а абазначае пляцоўку для стаянкі аўтамабіляў.

Усяго ж у акцыі “Разам за бяспечнасць дзяцей на дарогах летам” прынялі ўдзел каля ста навучэнцаў школ Маскоўскага раёна сталіцы. У асноўным гэта школьнікі, якія ўжо адпачылі ў летніх лагерах або толькі збіраюцца. Як правіла, менавіта падчас самых доўгіх канікулаў павышаецца траўматызм непаўналетніх на дарогах.

Любоў Трапашка, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска: "За шэсць месяцаў 2014 года ў Мінску зафіксавана 31 ДТЗ з удзелам дзяцей. У іх пацярпелі 25 дзяцей, двое, на жаль, загінулі. Сёлета за шэсць месяцаў на тэрыторыі Мінска зніжаецца колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей – іх 25. І загінуўшых, на шчасце, няма".

І ўсё ж інспектары ДАІ чарговы раз нагадваюць вадзіцелям быць больш пільнымі і ўважлівымі за рулём, паколькі школьнікі падчас забаў ля дарогі могуць проста забыць пра тое, што гэта не заўсёды бяспечна.