Прэм'ера гістарычнага фільма кінастудыі "Беларусьфільм" у вячэрнім эфіры на "Беларусь 1"

7 ноября 2023

Гістарычная прэм'ера на "Беларусь 1". Фільм "На іншым беразе" ад Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" сёння ўпершыню ў фокусе тэлегледачоў. Пракатная гісторыя драмы пачалася са сталічных кінатэатраў і аншлагамі прайшлася па ўсёй рэспубліцы. На экран перанеслі дэкарацыі Заходняй Беларусі ўзору 1925-га, калі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора краіна апынулася пад польскай акупацыяй. На кінамове стваральнікі стужкі распавядуць, як мясцовыя жыхары змагаліся за сваю культуру, веру і, галоўнае, нацыянальную самаідэнтычнасць.

Кінанарыс аб тым, як важна не забывацца пра свае карані і ўсведамляць цану маналітнага палітычнага станаўлення краіны. Чакаем у вячэрнім прайм-тайм на "Беларусь 1".