У Мінску стартуе марафон "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі"

11 июня 2019

Сёння ў Мінску стартуе марафон, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі. Падчас падарожжа па месцах баявой славы будзе створаны нацыянальны альбом "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі". Удзельнікі збяруць кароткія звесткі пра ветэранаў і фотаздымкі беларусаў-вызваліцеляў. Падзяліцца гісторыямі сваіх сваякоў можа кожны. Для гэтага ў шлях адправіцца перасоўная лабараторыя. А 3 ліпеня створаны альбом стане часткай экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай. Сам жа марафон праз некалькі гадзін стартуе ля стэлы "Мінск - горад-герой". У цэнтры сталіцы пройдзе ўрачыстая цырымонія, і ўдзельнікі   адправяцца ў Баранавічы.